Разделы сайта

Главная

Родителям дошкольников

Інфармацыя, аб установах адукацыі, дзе навучанне вядзецца на беларускай мове

Засваенне зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове ў наступных установах адукацыі:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кашчынскі дзіцячы сад Чашніцкага раёна”,

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вядрэнская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна”,

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Грынькаўская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна”,

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Іванская дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна”,

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Красналуцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна”,

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лукамльская дзіцячы сад-пачатковая школа Чашніцкага раёна”.

   Разам з тым, педагогі кожнай навучальнай установы імкнуцца прывіць павагу і любоў да роднага слова ў сваіх выхаванцаў.

Творчай групай педагогаў раёна распрацавана перспектыўнае планаванне па азнаямленню выхаванцаў з Чашніцкім раёнам. А таксама створана прэзентацыя “Мая Чашніччына”, якая апавядае пра гісторыю Чашнікаў, асноўныя прадпрыемсты, жывёльны і раслінны свет, знакамітых людзей. Дазваляе віртуальна паблукаць па цудоўных мясцінах раёна.

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўсе ўстановы адукацыі раёна праводзяць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове: “Размаўляем па-беларуску”, “Віншавальная паштоўка”, “Краіна грамацеяў”, “Сакавітае роднае слова”, “Народныя святы і абрады” і інш.